Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Старшыні

Таццяна Паўлаўна Дземідзюк нарадзілася 12 ліпеня 1966 г. у в. Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Усе яе продкі — працаўнікі сяла. Тут, у калгасе «Зара», з моманту яго заснавання працавалі абедзве бабулі Таццяны Паўлаўны, затым бацька і маці.

Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся ў 6 снежня 1950 г. у в. Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».

Аляксандр Мікалаевіч Булавіцкі нарадзіўся 28 кастрычніка 1929 г. у в. Чахец Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Бацька — Мікалай Усцінавіч Булавіцкі, маці — Марыя Іосіфаўна.

Павел Рыгоравіч Каранчук нарадзіўся 11 кастрычніка 1924 г. у в. Магдалін Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям'і сялян. Бацьку, Георгія Карнілавіча Каранчука, лічылі ў вёсцы пісьменным чалавекам, бо ён скончыў царкоўна-прыходскую школу ў Расіі (у гады Першай сусветнай вайны сям'я Каранчукоў была ў бежанцах), і вельмі хацеў, каб сын атрымаў добрую адукацыю. У дакументах аб нараджэнні Паўла сельскі пісар зрабіў памылку – запісаў Рыгоравічам, а не Георгіевічам.

Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі нарадзіўся 17 сакавіка 1928 г. у в. Пагулянка Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У чатырнаццаць гадоў Багуслаў (з восені 1942 г.) стаў сувязным партызанскага атрада імя Катоўскага брыгады «ХХV год БССР». Збіраў звесткі і перадаваў партызанам, неаднаразова ўдзельнічаў у падрывах чыгункі і варожых эшэлонаў.

 

Анатоль Васільевіч Ліс нарадзіўся 1 сакавіка 1958 г. у в. Раўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1975 г. працаваў газаэлектразваршчыкам на аўтабазе № 5 у г. Скідзелі, служыў у Савецкай арміі (1976–1978).

У 1983 г. Анатоль Ліс закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльснасці «механізацыя сельскай гаспадаркі». Працаваў галоўным інжынерам калгаса «Кастрычнік» Слонімскага раёна, старшым майстрам Скідзельскага СПТУ-199, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага райкама КПБ, сакратаром парткама і намеснікам старшыні калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна. У 1991 г. закончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення пры ЦК КПБ па спецыяльнасці «паліталогія». З 1996 г. па 2005 г. – старшыня Навагрудскага райвыканкама.

Юрый Вітольдавіч Шулейка нарадзіўся 31 сакавіка 1968 г. у г. п. Казлоўшчына Дзятлавіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька, Вітольд Балеслававіч Шулейка, працаваў майстрам-настаўнікам у мясцовым прафесійна-тэхнічным вучылішчы, вучыў карыстацца трактарам. Маці, Ядзвіга Уладзіміраўна, працавала бухгалтарам.

Іван Мікалаевіч Антановіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1958 г. у в. Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Ляхавіцкі саўгас-тэхнікум, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1985). Служыў у Савецкай арміі.

Працаваў намеснікам начальніка вытворчага ўчастка па раслінаводству калгаса імя М. В. Фрунзе Лунінецкага раёна, старшым спецыялістам па кормавытворчасці. З 1985 г. на Століншчыне — галоўны эканаміст, сакратар парткама, з 1990 г. — намеснік старшыні, інжынер-будаўнік калгаса «За Радзіму» Столінскага раёна, загадчык аддзела эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Столінскага райвыканкама.

Аляксей Васільевіч Мікуліч нарадзіўся 13 чэрвеня 1953 г. у в. Аздамічы Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Закончыў восем клсаў Аздаміцкай сярэдняй школы (1968), Рэчыцкі зааветэрынарны тэхнікум (1972). Працаваў выконваючым абавязкі загадчыка Балатнянскага ветэрынарнага ўчастка Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (1972–1973).

Пасля службы ў Савецкай арміі (1973–1975) Аляксей Мікуліч пачаў працоўную дзейнасць на Століншчыне. У 1976–1980 гг. – галоўны ветэрынарны ўрач калгаса «Дружба». З 1986 г. —дырэктар саўгаса «Манькавічы», з 2000 г. – дырэктар КУВП «Манькавічы».

У ліпені 1944 г. на Беларускае Палессе прыйшло доўгачаканае вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак мірнае жыццё ўсталёўвалася з вялікімі цяжкасцямі. Па-ранейшаму не сціхалі стрэлы, гарэлі хаты мясцовых жыхароў, гінулі актывісты, партыйныя, савецкія і гаспадарчыя работнікі. У лясах хаваліся рознага роду антысавецкія фарміраванні і проста бандыты. Сярод іх сустракаліся былыя фашысцкія памагатыя, а таксама пакрыўджаныя сталінскімі рэпрэсіямі і прымусовай калектывізацыяй.

Старонка 1 з 3